Знайсці
03.05.2021 / 19:09РусŁacБел

Актоберфэст адмянілі з-за каранавіруса

Улады Баварыі назвалі нерэальным правядзенне фестывалю піва з захаваннем масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі.

Фестываль піва Актоберфэст, які традыцыйна праходзіць восенню ў Мюнхене, зноў не адбудзецца з-за пандэміі. Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр і обер-бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр, паведамляе Deutsche Welle.

Яны патлумачылі гэтае рашэнне непрадказальнай сітуацыяй з COVID-19 і назвалі нерэалістычным правядзенне фестывалю піва з захаваннем масачнага рэжыму і сацыяльнай дыстанцыі паміж удзельнікамі.

Зедэр і Райтэр дадалі, што больш позняя адмена Актоберфэсту нанесла б яшчэ большую эканамічную і іміджавую шкоду арганізатарам.

Фестываль Актоберфэст адмяняюць другі год запар. У 2020 годзе ўрад Баварыі таксама адмяніў піўны фестываль з-за пагрозы пашырэння каранавіруса.

У першы раз Актоберфэст правялі 12 кастрычніка 1810 года з нагоды шлюбу кронпрынца Людвіга і прынцэсы Тэрэзы. Пасля ён праводзіўся штогод, акрамя тых гадоў, калі адмяняўся з-за войнаў, эпідэмій халеры і з эканамічных прычын.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930