Знайсці
03.05.2021 / 16:49РусŁacБел

Хмарачос «Газпрома» каля Нацыянальнай бібліятэкі закансервуюць

«Газпром трансгаз Беларусь» пачаў працэдуру кансэрвацыі недабудаванага шматфункцыянальнага цэнтру на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» ў Менску, піша Радыё Свабода.

Комплекс на месцы былога аўтавакзалу «Маскоўскі» пачалі ўзводзіць у 2015 годзе. У Маскве абяцалі, што Беларусь падобнага аб’екту «яшчэ ня бачыла». Цяпер выглядае, што можа і не пабачыць.

«Выбар падраднай арганізацыі на распрацоўку тэхнічнай дакумэнтацыі на кансэрвацыю, праектную дакумэнтацыю ў пераўладкаваньні часовых сетак электразабесьпячэньня на будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў межах вуліц Філімонава — Макаёнка і праспэкту Незалежнасьці», — адзначаецца на афіцыйным сайце.

Кампанія гатовая заплаціць амаль 300 тысяч рублёў. Працы пачнуцца ў чэрвені і мусяць завершыцца да сакавіка 2025 году.

Як вынікае з паведамленьня беларускай «дачкі» расейскага «Газпрома», такое рашэньне прынятае па заканчэньні трох месяцаў з даты прыпыненьня будаўніцтва аб’екту.

Ужо праз год пасьля пачатку працаў на аб’екце актыўнасьць пачала згортвацца, а неўзабаве будоўлю закансэрвавалі. Інжынэры спасылаліся на складаны грунт, які мог «паплыць» пад амаль 200-мэтровым будынкам. Нягледзячы на тое, што аб’ект істотна «абрэзалі» і ў вышыню, і ў функцыянальнасьці, ён так і застаўся даўгабудам.

Летась «Газпром» ад імя свайго прадстаўніцтва «Газпром трансгаз Беларусь» прасіў беларускія ўлады перанесьці тэрмін здачы аб’екту на канец 2024 году, аднак тэрмін інвэстыцыйнай дамовы ў Менску не працягнулі. Тады «Газпром» не зацьвердзіў новы каштарыс на аб’ект, будоўлю прыпынілі.

Першапачаткова комплекс павінен быў уключаць офісныя памяшканьні, гатэль, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, мэдычны цэнтар і паркінг.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930