Знайсці
03.05.2021 / 13:28РусŁacБел

Бабарыка: З жахам даведаўся пра падатак на выезд з краіны. Ніколі б не падумаў, што такое магчыма

Палітвязень Віктар Бабарыка ў лісце з СІЗА КДБ пракаментаваў увядзенне ўладамі збору за перасячэнне дзяржмяжы на некаторых участках.

«З жахам даведаўся пра падатак на выезд з краіны! Падобна, перасталі думаць не толькі пра заўтра, але і пра сёння. Жывуць па прынцыпе: нам бы ноч прастаяць, ды дзень пратрымацца. Я калісьці пісаў і параўноўваў Беларусь пры цяперашняй уладзе з наркаманам. Цяпер гэтая карцінка яшчэ больш пагоршылася. Для іх ужо не засталося нічога святога (я маю на ўвазе тых, хто трымаецца за крэсла скурчанымі пальцамі). Ніколі б не паверыў, што ў XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы магчымая такая сітуацыя. Хоць пасля Крыма я ўжо перастаў казаць: «Гэтага не можа быць». Гэтыя словы дастасавальныя да ўсяго. Аказваецца, можа быць што заўгодна…» — напісаў палітвязень.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера