Знайсці
02.05.2021 / 19:49РусŁacБел

У Мінску аўтамабіліст збіў хлопца, які выходзіў з трамвая

2 мая каля 11:40 на вуліцы Якуба Коласа кіроўца Citroen збіў пешахода. 19-гадовы хлопец выходзіў з трамвая на прыпынку, калі на яго наехаў легкавік, перадае УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Кіроўца ехаў з боку вуліцы Дарашэвіча, наезд адбыўся каля дома №26 па вуліцы Якуба Коласа. Пешаход атрымаў траўмы, яго даставілі ў бальніцу.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіроўца павінен саступіць дарогу пешаходам, якія ідуць да альбо ад грамадскага транспарту, які стаіць на прыпынку, калі пасадка або высадка пасажыраў адбываецца з праезнай часткі дарогі або з пасадачнай пляцоўкі, размешчанай на ёй. Ехаць можна толькі пасля закрыцця дзвярэй транспарту і выключэння на ім аварыйнай светлавой сігналізацыі (светлавога ўказальніка правага павароту).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера