Знайсці
02.05.2021 / 15:05РусŁacБел

168 дзён у космасе: карабель Ілана Маска Crew Dragon з астранаўтамі вярнуўся на зямлю

Вяртанне астранаўтаў — паспяховае завяршэнне місіі Crew-1, першага пілатаванага палёту апарата да МКС.

Касмічны апарат Crew Dragon з чатырма астранаўтамі на борце паспяхова прывадніўся ў Мексіканскім заліве.

Пра гэта паведамляе NASA.

Астранаўты Майкл Хопкінс, Віктар Гловер, Шэнан Уокер ад NASA і Соічы Ногучы з Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) правялі ў космасе 168 дзён, з 16 лістапада 2020 года. Іх вяртанне — завяршэнне місіі Crew-1, першага нятэставага пілатаванага палёту апарата да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

У 03:35 па мінскім часе карабель адстыкаваўся ад МКС і ўзяў курс на Зямлю. Дарога дадому заняла каля сямі гадзін.

Пасля прываднення капсулу з астранаўтамі падняло пошукава-выратавальнае судна GO Navigator.

Вяртанне касмічнага апарата адбывалася ноччу і стала для NASA першым начным прывадненнем з 1968 года, калі карабель «Апалон-8» вярнуўся з першай місіі.

Crew Dragon — гэта першы прыватны пілатаваны карабель вытворчасці кампаніі SpaceX Ілана Маска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930