Знайсці
02.05.2021 / 12:14РусŁacБел

У Маскве паліцыя сарвала паказ спектакля пра падзеі жніўня ў Беларусі ВІДЭА

У Маскоўскім Тэатры.doc вечарам у суботу была сарваная прэм'ера спектакля рэжысёра Сяргея Гіндыліса «Суседзі», прысвечанага падзеям жніўня 2020 года ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку спектакля ў залу ўвайшлі супрацоўнікі паліцыі, якія спынілі акцёраў і паведамілі гледачам, што паступіў сігнал пра закладзеную ў памяшканні выбухоўку. Людзі зрэагавалі на словы супрацоўніка паліцыі смехам і апладысментамі, але былі вымушаныя пакінуць залу.

Акцёры працягнулі спектакль на вуліцы. Паліцыя папярэдзіла іх і гледачоў, што яны могуць быць затрыманыя.

Аўтары спектакля, сярод якіх беларусы і расіяне, апісваюць яго так:

«Разам з медыяпраектам «Жнівень 2020» мы сабралі гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеянняў сілавікоў пасля выбараў у Беларусі. Доктар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадзюсар, актрыса, прымальніца грузаў на Мінскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 года.

У спектаклі, створаным у тэхніцы headphone verbatim мы глядзім на беларускія падзеі вачыма іх непасрэдных удзельнікаў. Акцёр чуе ў слухаўках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе з максімальнай дакладнасцю перадаць прамову і інтанацыю».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930