Знайсці
01.05.2021 / 19:37РусŁacБел

Журналіста Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар

Для журналіста не прынялі перадачу, адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст другі дзень знаходзіцца ў карцары, распавёў Сяргей Апановіч.

Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам. Па словах жонкі, сёння якраз мінуў 50-ы дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята, як Вялікдзень, няхай сабе і турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі.

Нагадаем, што гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Дзяніс займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з «Новым Часам». Апошні яго матэрыял для «НЧ» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне Івашына звязанае менавіта з гэтым.

Івашыну выстаўлена абвінавачанне па 365-м крымінальным артыкуле — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930