Знайсці
01.05.2021 / 18:31РусŁacБел

У Мінску прафсаюзы пратэставалі супраць санкцый ЗША, а ў Вільні патрабавалі павышэння заробкаў

1 мая — Дзень працы, і прафсаюзы ў розных краінах праводзяць яго па-рознаму. У Мінску прадстаўнікі афіцыйных прафсаюзаў зладзілі акцыю ля амбасады ЗША, дзе выступілі супраць амерыканскіх санкцый. У Літве мясцовыя прафсаюзы патрабавалі павышэння заробкаў.

Delfi

На плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні тамтэйшыя прафсаюзы арганізавалі пікнікі, на якіх раздавалі абаранкі — сімвал невялікіх заробкаў, або «дзірку ад абаранка». Пікеты таксама праходзілі ля будынкаў парламента, прэзідэнцкага палаца і ўрада, паведамляе Delfi.lt.

«Сёння, як і штогод, 1 мая, мы нагадваем уладам і грамадству аб нашых правах. Мы выходзім з такой акцыяй і ідэяй — насамрэч ў апошні час многія рабочыя не шыкавалі і не маглі працаваць дыстанцыйна, хадзілі на працу, працавалі звышурочна. І, на жаль, нягледзячы на вялікую нагрузку, зараблялі толькі на абаранак. Або на дзірку ад абаранка», — сказала прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі прафсаюзаў Інга Ругінене.

Пры канцы мінулага года, сярэдні заробак у Літве складаў 1411 еўра на «паперы», або 900 еўра «чыстымі», пісала Delfi.lt. Сёлета заробак «чыстымі» павінен падрасці да 967 еўра. Медыянны заробак, гэта больш справядлівая лічба (палова людзей атрымлівае больш за гэту суму, палова менш) складае 809 еўра.

Мінімалка ў Літве сёлета павінна вырасці да 642 еўра.

У Беларусі сярэдні заробак за сакавік склаў 1384,7 рубля «бруднымі», або 1190 рублёў «чыстымі». Гэта 385 еўра па сённяшнім курсе.

Пры канцы мінулага года медыянны заробак у нашай краіне складаў 944,4 рубля, тады гэта было 310 еўра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930