Знайсці
01.05.2021 / 16:03РусŁacБел

Суд над Паўлам Севярынцам у Магілёве будзе закрытым нават для яго родных

Суд над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» будзе закрытым нават для родных. Пра гэта паведаміла жонка Паўла Вольга ў сваім фэйсбуку.

«Шкада, нічога не даведаемся пра іх сенсацыйнае расследаванне, а можа, проста там справа ні аб чым, і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў», — напісала яна.

Паўла этапавалі з Мінска ў Магілёў 24 красавіка. Вольга піша, што большасць рэчаў і каля дзвюх тысяч лістоў, якія даслалі людзі, яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. А аддаць рэчы сямʼі не дазволілі.

Паўла пачнуць судзіць 12 мая ў Магілёве разам з Паўлам Юхневічам, Максімам Вінярскім, Яўгенам Афнагалем, Дзмітрыем Казловым, Андрэем Войнічам і Ірынай Шчаснай.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі ад 7 чэрвеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930