Знайсці
01.05.2021 / 14:46РусŁacБел

У Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь

Жыватворны агонь сышоў у Вялікую суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме Магілы Гасподняй у Іерусаліме.

Адбываецца гэта ў Кувукліі — капліцы ў цэнтры храма Уваскрэсення Хрыстовага ў Іерусаліме, якая закрывае пячору Магілы Гасподняй, дзе знаходзіцца асабліва шанаваная ўсімі хрысціянамі пліта, пад якой размяшчалася месца пахавання Ісуса Хрыста, піша ТАСС.

У адпаведнасці з санітарнымі абмежаваннямі, унутр храма былі дапушчаныя не больш за 2,5 тыс. чалавек, у той час як у звычайныя гады ў гэты дзень унутры храма знаходзіліся да 9 тыс. паломнікаў. У 2020 годзе цырымонія прайшла без удзелу паломнікаў.

У аэрапорт Бэн-Гурыён па часціцы агню дазволілі прыбыць самалётам з 11 краін — Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Кіпра, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі і Украіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера