Знайсці
01.05.2021 / 15:27РусŁacБел

Гераіня вядомага мема прадала яго за $500 тысяч

Амерыканка Зоі Рот, якая стала вядомай дзякуючы мему «дзяўчынка-катастрофа», атрымала за папулярны фотаздымак $500 тысяч.

Арыгінал фота, на якім чатырохгадовая Зоі Рот хітра ўсміхаецца на фоне палаючага дома, набыла музычная студыя з ААЭ ў выглядзе неўзаемазамяняльнага токена (NFT).

Фотаздымак зрабіў бацька дзяўчыны ў 2005 годзе падчас трэніровачнага тушэння пажару ў Паўночнай Караліне. У 2007 годзе здымак перамог на фотаконкурсе, пасля чаго фота разляцелася ў інтэрнэце ў якасці мема, а гераіню назвалі «дзяўчынкай-катастрофай», піша The New York Times.

Зоі Рот цяпер 21, і дзяўчына плануе заплаціць атрыманымі грашыма за студэнцкі крэдыт, а частку аддаць на дабрачыннасць.

21-гадовая Зоі Рот. Фота BBC

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930