Знайсці
01.05.2021 / 12:14РусŁacБел

«Сітуацыя напружаная, сур'ёзная»: Мінздароўя просіць на майскія святы выконваць масачны рэжым і фізічнае дыстанцыяванне

«Сітуацыя па каранавіруснай інфекцыі сур'ёзная, напружаная, але кантраляваная, таму я рэкамендую нашым грамадзянам напярэдадні вялікіх святаў, святочных выходных у маі прыслухацца да рэкамендацый Мінздароўя», — сказаў у пятніцу, выступаючы перад журналістамі намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка.

Фота Надзеі Бужан

Яго словы цытуе тэлеграм-канал ведмамства.

Ён параіў абмежаваць, наколькі гэта магчыма, наведванне месцаў масавага збору людзей, выконваць дыстанцыю, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны ў выглядзе медыцынскіх масак або павязак, рэспіратараў, а таксама ўжываць сродкі дэзынфекцыі, у тым ліку пры вільготных уборках у дамах.

«Але самае галоўнае — каб грамадзяне векам за 60 гадоў, а таксама тыя, што маюць хранічныя захворванні, па меры магчымасці абмежавалі сваё знаходжанне ў месцах масавага збору насельніцтва», — дадаў галоўны дзяржаўны санітарны доктар.

Гэтыя рэкамендацыі таксама тычацца і тых, хто перахварэў і быў вакцынаваны.

Аляксандр Тарасенка адзначыў, што ў мінулым годзе рэлігійныя арганізацыя накіравалі рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі, а ў гэтым годзе ў напярэдадні парваслаўнага Вялікадня пра іх нагадалі.

У прыватнасці, рэкамендуецца па магчымасці абмежаваць колькасць наведвальнікаў рэлігійных арганізацый (не больш за 50% ад запаўняльнасці) або арганізаваць аўдыё-, відэатрансляцыі набажэнстваў. Наведвальнікам варта расказаць аб захаванні бяспечнай сацыяльнай дыстанцыі не менш за 1-1,5 м і аб выкарыстанні масак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930