Знайсці
01.05.2021 / 10:45РусŁacБел

У Індыі чарговы рэкорд: 400 тысяч выпадкаў у дзень

За мінулыя суткі ў Індыі дыягнаставалі 401 993 новых выпадкаў заражэння COVID-19, што стала рэкордам з пачатку пандэмі. За апошнія суткі ў краіне памерлі 3523 чалавекі.

Як адзначае The Times of India, ужо дзесятыя суткі запар штодзённы прырост новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі перавышае 300 тысяч.

З верасня па люты тэмпы распаўсюджвання эпідэміі ў Індыі зніжаліся, дасягнуўшы на мінімуме 9 тысяч новых выпадкаў у суткі. Аднак з канца лютага пачаўся імклівы рост колькасці выпадкаў, што дало падставу прэм'ер-міністру Нарэндра Модзі заявіць пра «каранавірусны шторм».

Па абсалютнай колькасці дыягнаставаных выпадкаў COVID Індыя знаходзіцца на другім месцы ў свеце, саступаючы толькі ЗША, дзе зафіксавалі больш за 33 млн хворых.

У адносным вымярэнні Індыя займае 114 месца ў свеце — 13 776 заражэнняў на 1 млн жыхароў.

Беларусь на 76-м месцы, у нас 37 975 на 1 млн выпадкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера