Знайсці
01.05.2021 / 09:13РусŁacБел

СААЗ рэкамендавала пятую вакцыну ад каранавіруса. Пакуль не «Спутнік»

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) унесла вакцыну ад каранавіруса COVID-19, распрацаваную амерыканскай кампаніяй Modernа, у спіс рэкамендаваных для экстраннага выкарыстання, гаворыцца ў яе заяве, піша РБК.

aa.com.fr

Такім чынам, гэта пятая вакцына, якая атрымала ўхваленне арганізацыі. Раней СААЗ дазволіла выкарыстоўваць вакцыны ад Pfizer/BioNTech, Janssen (належыць карпарацыі Johnson & Johnson) і два варыянты прэпарата ад AstraZeneca.

Як паведамілі ў СААЗ, даныя аб Moderna вывучыла стратэгічная кансультатыўная група экспертаў (SAGE) па імунізацыі. Яны рэкамендавалі выкарыстанне прэпарата для людзей ад 18 гадоў і старэйшым. Эфектыўнасць склала 94,1%.

У ЗША прымяненне вакцыны ад Moderna дазволілі 16 снежня, праз некалькі дзён — у Еўрасаюзе. Кампанія таксама заключыла кантракты на пастаўку прэпарата з Вялікабрытаніяй, Канадай, Японіяй, Паўднёвай Карэяй, Швейцарыяй, Ізраілем і шэрагам іншых краін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера