Знайсці
30.04.2021 / 15:25РусŁacБел

Памёр кіраўнік ансамбля беларускай песні «Церніца» Іосіф Несцяровіч. У яго быў каранавірус

У сераду на 80-м годзе пайшоў з жыцця кіраўнік заслужанага калектыву «Церніца» Іосіф Несцяровіч. У яго быў каранавірус. Пра гэта Tut.by распавялі яго блізкія.

Церніца

Іосіф Несцяровіч разам з жонкай больш за тры дзесяцігоддзі аддаў ансамблю. Ён у 2002 годзе стаў першым, каму было прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Ансамбль актыўна гастраляваў па Беларусі і за мяжой, атрымаў розныя прэміі.

Родныя Іосіфа Аляксандравіча распавялі, што ў мужа і жонкі Несцяровічаў быў дыягнаставаны каранавірус. Мужчына правёў у бальніцы каля двух тыдняў і памёр у сераду. У даведцы аб смерці — лёгачна-сардэчная недастатковасць і двухбаковая пнеўманія.

Свой творчы шлях Іосіф Несцяровіч пачынаў у ансамблі «Харошкі»: як кажуць сваякі, «разам з Валянцінай Гаявой фактычна ствараў калектыў».

Затым працаваў у Нацыянальным акадэмічным народным хоры імя Цітовіча, а пасля гэтага стаў кіраваць «Церніцай».

— Ён быў такі вясёлы, яму хацелася жыць… Мы ўсе яго чакалі, — кажуць удзельнікі калектыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930