Знайсці
30.04.2021 / 13:56РусŁacБел

Намеснік дырэктара Інстытута эканомікі НАН стаў адным з кіраўнікоў БТ. Як такое магчыма?

Кадравы дзень у Аляксандра Лукашэнкі не выдаў вялікіх нечаканасцяў. Прызначаныя тры новыя начальнікі УУС абласцей, а таксама першы намеснік і проста намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

Першым намеснікам стаў 37-гадовы Сяргей Гусачэнка. Яго звязвае даўняе сяброўства з кіраўніком БТ Іванам Эйсмантам. Гусачэнка родам з Мінска, вучыўся на журфаку БДУ. У гэты час ён супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, у тым ліку з «Нашай Нівай». Аднак у якасці месца працы было абранае дзяржаўнае тэлебачанне.

Цяпер Гусачэнка з’яўляецца аўтарам прапагандысцкіх, выкрывальніцкіх рэпартажаў пра апазіцыю, а таксама дзейнасць незалежных СМІ.

Жанаты з вядучай БТ Вольгай Макей, на іх вяселле Лукашэнка падарыў мяшок бульбы.

Яшчэ адным намеснікам Івана Эйсманта стаў 41-гадовы Дзмітрый Прымшыц. Незвычайнасць сітуацыі ў тым, што гэты чалавек прыйшоў на БТ не з журналісцкіх ці ідэалагічных колаў, а з Інстытуту эканомікі НАН. Да нядаўняга часу ён там з’яўляўся намеснікам дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце. Як такое магчыма?

Дзмітрый Прымшыц (першы злева) на сустрэчы з дэлегацыяй з Камбоджы. Фота БелТА.

Справа ў тым, што сярод намеснікаў кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі ёсць чалавек, які адказвае за фінансы. Раней такім была Вольга Кананюк, цяпер будзе Прымшыц.

Ён родам з Гродна. Скончыў эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. Потым працаваў там стажорам, выкладчыкам, намеснікам дэкана. У 2015 годзе Прымшыца забралі ў Мінск, у Акадэмію навук. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Адметна, што Прымшыц доўга працаваў разам з цяперашнім памочнікам Лукашэнкі ў пытаннях эканомікі Валерыем Бельскім, які і ўзначальваў Інстытут эканомікі. Яны разам публікавалі навуковыя працы, напрыклад, «Базавыя прычыны гандлёва-эканамічнага супрацьстаяння ЗША і КНР». Увогуле ў Прымшыца дастаткова шмат публікацый менавіта пра Кітай.

Сёлета наваспечаны намеснік кіраўніка БТ гаварыў, што заклікі да зняцця ўкладаў і куплі валюты — гэта «інструмент гібрыднай вайны супраць беларускай дзяржавы». Таксама ён прасіў праваахоўнікаў разабрацца з тымі людзьмі і арганізацыямі, якія робяць падобныя заклікі.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930