Знайсці
29.04.2021 / 13:43РусŁacБел

Стала вядома, хто ўзначаліць БНФ пасля арышту Кастусёва

Ад 12 красавіка старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Яго абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Кастусёву пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення.

У той самы час паўстае пытанне, хто будзе кіраваць арганізацыяй, калі яе кіраўнік знаходзіцца ў няволі. Як стала вядома «НН» з некалькіх крыніц, у маі сойм партыі абярэ выканаўцу абавязкаў старшыні з ліку намеснікаў Кастусёва.

Вадзім Саранчукоў. Фота «Новы час»

Найхутчэй, што кіраўніком стане 41-гадовы гарадзенец Вадзім Саранчукоў. З адукацыі Вадзім правазнаўца, скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. На гэты момант працуе рамеснікам.

У грамадскім жыцці Вадзім бярэ ўдзел з 1998 года. Быў актывістам «Маладога фронту». У 2002 годзе нават вылучаўся на старшыню арганізацыі, але прайграў выбары Паўлу Севярынцу. Ад 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Партыі БНФ. Жанаты, мае траіх дзяцей.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930