Знайсці
28.04.2021 / 19:41РусŁacБел

«Белпошта» не ўключае баранавіцкі Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер

На мінулым тыдні стала вядома пра пракурорскае папярэджанне, а потым і два адміністрацыйныя пратаколы супраць рэдактара баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-press за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, паведамляе БАЖ.

Галоўнага рэдактара і ўладальніка сайта Уладзіміра Янукевіча звінавацілі ў «распаўсюдзе інфармацыі, распаўсюд якой забаронены», не тлумачачы нават, у чым канкрэтныя прэтэнзіі ўладаў.

Услед за пракурорскім і адміністрацыйным ціскам сёння, 28 красавіка, «Белпошта» паведаміла, што не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу у аддзяленнях.

Нібы па камандзе, прадаваць адно з найбуйнейшых недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў Брэсцкай вобласці адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя.

У сваю чаргу галоўны рэдактар Intex-press Уладзімір Янукевіч не падае духам і гаворыць, што літаральна днямі выданне паспрабуе вярнуцца да ўласнай сеткі распаўсюду, якая ўжо працавала пасля 2005 года, калі многія недзяржаўныя медыя былі выключаны з каталогаў «Белпошты» і «Белсаюздрука».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930