Знайсці
28.04.2021 / 18:50РусŁacБел

Фонд Навальнага: Прапагандыст Прыдыбайла атрымлівае больш за $4000 на Russia Today

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў звесткі, колькі зарабляюць супрацоўнікі прапагандысцкага канала Russia Today. У рукі фонда трапілі дакументы з раскладам супрацоўнікаў медыяхолдынга, іх заробкамі. У спісах знайшоўся і Канстанцін Прыдыбайла — выпускнік гуманітарнага факультэта БДУ.

Ён нарадзіўся ў Расіі, у 2000-х з сям'ёй пераехаў на радзіму бацькоў у Гомельскую вобласць. Пасля ўніверсітэта вёў праграму «Добрай раніцы, Беларусь» на БТ, пасля працаваў у Расіі на рэгіянальным канале Life78 і радыё «Камсамольская праўда». У дадзены момант ён з'яўляецца карэспандэнтам расійскага тэлеканала RT, вядоўцам шоу на Ютубе «Прекрасная Россія бу-бу-бу».

Канстанцін Прыдыбайла асвятляў для RT паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі, 10 жніўня яго нават затрымалі, але ў той жа дзень адпусцілі. БТ выкарыстоўвала карцінку расійскага канала для сваіх сюжэтаў. Чуткі пра з'яўленне расійскіх прапагандыстаў на БТ пасля масавага звальнення супрацоўнікаў пацвярджаў сам Прыдыбайла. 

Пазней у адным з эфіраў перадачы Уладзіміра Салаўёва Прыдыбайла дагаварыўся да таго, што назваў беларусаў «тупымі»: «Беларусы — канкрэтна тупыя людзі. Палітычна непісьменныя», — сказаў ён. Салаўёў яго ажно прысароміў: «Косця, перастань. Вялікі народ, народ-пераможца, найразумнейшы…» Пасля журналіст як быццам бы выбачыўся і патлумачыў, што ён не тое меў на ўвазе. 

Дык вось, паводле звестак ФБК, Канстанцін Прыдыбайла атрымлівае на RT штомесяц 314 тысяч расійскіх рублёў (крыху больш за 4000 даляраў). 

Чытайце таксама: «Скажу дзецям, што Косця памёр»: прапагандыста Прыдыбайлу не запрасілі на вяселле найлепшага сябра

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930