Знайсці
29.04.2021 / 09:40РусŁacБел

Страшныя загадкі. 10 серыялаў, якія дапамогуць стаць сапраўдным дэтэктывам

На канале Amedia Premium HD, які даступны ў сэрвісе МТС ТБ, выйшла першая серыя дэтэктыўнага міні-серыяла «Мейр з Істаўна». Калі прапусцілі, яшчэ паспяваеце паглядзець: МТС ТБ захоўвае запіс эфіраў да 5 дзён. Гераіня серыяла (Кейт Уінслет) расследуе загадкавае забойства ў невялікім пенсільванскім мястэчку. Новыя серыі выходзяць штотыдзень па нядзелях.

А ў чаканні працягу прапануем паглядзець падборку серыялаў з ліха закручаным сюжэтам, даступных у МТС ТБ па падпісцы START.

Таямніцы горада Эн

У выніку страшнай дарожнай аварыі, якая здарылася блізу правінцыйнага гарадка, гіне дзіця. За расследаванне бярэцца маладая супрацоўніца паліцыі Ганна Воўчак. Вось толькі ніякіх слядоў аўтатранспарту на месцы ДТЗ не выяўлена, а высновы судмедэкспертаў яшчэ больш заблытваюць следчую.

Паўночнае ззянне

Папулярны аўтар дэтэктываў Агата Север адпраўляецца ў пошуках натхнення на маленькі востраў у Ладажскім возеры. Паездка абарочваецца самым сапраўдным кашмарам: непрыязныя жыхары, чарада дзіўных здарэнняў і забойствы. Каб выжыць і выкрыць злачынцу, Агата пачынае ўласнае расследаванне.

Шэрлак у Расіі

Незвычайная інтэрпрэтацыя ліверпульскай класікі аб геніяльным англійскім шпегу. Шэрлак Холмс ідзе па следзе Джэка Патрашыцеля ў Лондане, дзе той забівае жанчын, пакідаючы дэтэктыву здзеклівыя пасланні. У нейкі момант Холмс разумее, што злачынца збег у Расію, і накіроўваецца ўслед за ім у Санкт-Пецярбург. На новым месцы ён пачынае разблытваць жудасныя злачынствы, нягледзячы на супрацьдзеянне мясцовай паліцыі.

Добры чалавек

У ціхі правінцыйны гарадок прыязджае следчы з Масквы Яўгенія Ключэўская. Начальства накіравала яе сюды праверыць інфармацыю са СМІ пра існаванне серыйнага забойцы. Мясцовыя сустракаюць масквічку халаднавата: тут склалася свая сістэма адносін. У аснову сцэнара серыяла лягла гісторыя рэальнага ангарскага маньяка, але зведала сур'ёзныя змены.

Мост

На мосце, які злучае Эстонію і Расію, знойдзены знявечаны труп маладой жанчыны. Злачынства расследуюць дасведчаныя агенты дзвюх краін Інга Веермаа і Максім Казанцаў. І гэта толькі пачатак іх сумеснай працы — серыйны забойца рыхтуецца да новых злачынстваў, пакідаючы «пасланні» грамадству на тэму сацыяльнай несправядлівасці.

Шторм

У цэнтры сюжэту — двое сяброў, следчыя Юрый Асакін і Сяргей Градаў. Першы працуе ў аддзеле забойстваў, другі — у аддзеле па барацьбе з карупцыяй. У нейкі момант адзін з іх становіцца злачынцам. Вёрткі розум і талент робяць яго практычна няўлоўным. А для другога становіцца справай гонару выкрыць свайго сябра.

Кантакт

У Томаса ўнікальны дар: ён здольны бачыць успаміны чалавека, дакранаючыся да аб'екта, які яму належыць. Празорца працуе на ФБР, але ўладкаваўся туды, каб пазбегнуць пакарання за здзейсненае ў мінулым злачынства. Аднойчы ён даведаецца, што жыццё яго брата-паліцэйскага пад пагрозай, і вырашае ўмяшацца ў яго новае расследаванне.

Падман

Паблізу адной з найбуйнейшых ветраэлектрастанцый Даніі знойдзены труп рабочага. На першы погляд, нічога не паказвае на крымінал, але дэтэктыў Мадс Юстэсен не верыць у няшчасны выпадак. І чым больш ён даследуе палітыку кампаніі, тым больш даведваецца аб маштабнай карупцыі і разбуральнай сіле амбіцый і грошай.

Змова

Сярод белага дня забіты паліцэйскі. Расследаваннем займаецца дэтэктыў Роланд Хасель, які страціў не проста начальніка — блізкага сябра. І дзеля таго, каб пакараць злачынцу, ён гатовы пайсці на ўсё. Серыял — экранізацыя аднаго з папулярных раманаў пра шведскага дэтэктыва, які займаецца раскрыццём складаных спраў у Стакгольме.

Дзень

Вострасюжэтны бельгійскі серыял аб захопе закладнікаў і аперацыі па іх выратаванні. У адным з банкаў бандыты патрабуюць велічэзны выкуп у самыя кароткія тэрміны, інакш яны будуць забіваць людзей па адным. Для паспяховага завяршэння аперацыі па выратаванні патрэбныя ўмелыя перагаворшчыкі і байцы спецназа, якіх складана адшукаць. У той жа самы час пад нагамі ў паліцэйскіх блытаюцца журналісты, якія цэняць сенсацыйныя кадры нашмат вышэй за жыцці людзей.

МТС ТБ — гэта інтэрактыўнае тэлебачанне, кіно, спорт і мультфільмы ў адным пакеце. Уключае 120 тэлеканалаў і 2 анлайн-кінатэатры. Адной падпіскай можна карыстацца з 7 прылад — ад смартфона да камп'ютара і тэлевізара. Першыя 7 дзён сэрвісам можна карыстацца бясплатна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера