Знайсці
28.04.2021 / 10:08РусŁacБел

Трагедыя ў цэнтры Рыгі: падчас пажару ў хостэле загінулі восем чалавек

У сераду раніцай загарэўся хостэл на вуліцы Меркеля. Паводле папярэдніх звестак, у агні загінулі восем чалавек, піша Delfi.lv.

Delfi.lv

Здарэнне адбылося а 5-й раніцы. Гарэў калідор і жылыя памяшканні, а таксама дах шасціпавярховага будынка.

У будынку былі ўсталяваныя жалезныя дзверы з кодавым замком, і гэта ўскладніла працу пажарных.

На месцы пажару былі знойдзены целы васьмі чалавек. Яшчэ дзевяць чалавек пацярпелі, усяго эвакуявана 20 чалавек. Мэр Рыгі Марціньш Стакіс паведаміў, што пажар узнік у памяшканнях хостэла, дзе большасць пастаяльцаў — замежнікі.

У бальніцу ў стане сярэдняй цяжкасці дастаўлены шэсць чалавек. Частка з іх шпіталізавана з апёкамі, іншыя — з атручваннем прадуктамі гарэння.

У будынку знаходзіцца хостэл Japanese Style Centrum і офісы шэрагу прадпрыемстваў. Паводле Delfi.lv, некаторы час таму ў памяшканнях хостэла, магчыма, праводзіліся незаконныя работы па перапланіроўцы: былі аб'яднаны дзве кватэры.

Delfi.lv

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930