Знайсці
28.04.2021 / 09:11РусŁacБел

«Эмоцыі — цераз край»: у СІЗА Брэста дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем

27 красавіка ў СІЗА Брэста палітвязень Віктар Панцялееў распісаўся са сваёй дзяўчынай Яўгеніяй, паведамляе Брэсцкая газета.

Фота да зняволення

На самой цырымоніі, па словах нявесты, прысутнічалі яна, Віктар, рэгістратар і наглядчык.

«Я вельмі шчаслівая. Там невялікі пакой, з іконамі, усё было вельмі прыгожа. Прывялі Віктара. Ён вельмі хваляваўся, перажываў, спачатку не глядзеў нават на мяне. Усё прайшло добра. Эмоцыі, вядома, цераз край. Мне здаецца, з мяне ўпаў нейкі груз», — падзялілася Яўгенія.

Віктара Панцялеева затрымалі 18 жніўня. Яму выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўдзел у масавых беспарадках 10 жніўня. Цяпер ідзе суд.

Віктар і Яўгена сустракаліся чатыры гады, да мая 2020 года, а затым рассталіся. Але потым дзяўчына даведалася, што Панцялееў у СІЗА. Яна напісала былому хлопцу, ён адказаў, і адносіны аднавіліся. Падчас адзінага спаткання ў лютым 2021 года Віктар зрабіў каханай прапанову.

Раней у СІЗА Брэста распісаліся Святаслаў і Таццяна Герасімукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930