Знайсці
27.04.2021 / 18:05РусŁacБел

Ад заўтра гандлёвы дом «На Нямізе» закрываецца

Гандлёвы дом «На Нямізе» закрываецца 28 красавіка — абвестку на дзвярах універмага заўважылі журналісты Kp.by.

Як расказалі Kp.by прадаўцы, краму сапраўды закрываюць. У адміністрацыі журналістам таксама пацвердзілі гэтую інфармацыю: «Прычына — рэарганізацыя гандлёвага аб'екта. Як доўга гэта працягнецца, колькі часу зоймуць усе працэдуры — сказаць цяжка».

Пацвердзілі, што гандлёвы дом будзе належаць універмагу «Беларусь», але пра падрабязнасці пакуль што рана казаць.

Невядома, ці захавае гандлёвы пункт сваю назву.

Гандлёвы дом «На Нямізе» адкрыўся 14 мая 1993 года, праз 4 гады адкрыўся харчовы комплекс, а ў 2003 годзе — кафэ «Сустрэнемся на Нямізе».

Фота Віктар Пажытак, kp.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930