Знайсці
26.04.2021 / 10:58РусŁacБел

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца выстава, прысвечаная гісторыку Міколу Ермаловічу

Мастацкая выстава «Старажытная Беларусь» да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка Мікалая Ермаловіча адкрыецца 28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, піша БелТА.

29 красавіка будзе адзначацца 100-годдзе вядомага гісторыка.

«Выстава «Старажытная Беларусь» аддае даніну павагі гісторыку і даследніку. У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс і графіка беларускіх мастакоў — водгук на даследаванні Міколы Ермаловіча. Работы дэталёва, з піетэтам ствараюць вобраз старажытнай Беларусі.

Тут будуць прадстаўленыя творы Паўла Татарнікава, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Канстанціна Вашчанкі, Сафіі Піскун, Аляксандра Кашалёва, Таццяны Фаміной, Віктара Варанкевіча, Яўгеніі Сухаверхавай.

Пабачыць выставу можна будзе да 22 чэрвеня.

Арганізатарамі экспазіцыі выступаюць Нацыянальная бібліятэка, Беларускі саюз мастакоў. Куратар — беларускі мастак і грамадскі дзеяч Мікола Купава.

Таксама ў НББ у зале беларускай літаратуры працуе кніжная выстава «Шлях да вечнасці», прысвечаная даследчай дзейнасці Міколы Ермаловіча. Яе можна наведаць да 17 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера