Знайсці
24.04.2021 / 10:31РусŁacБел

Імя яшчэ аднаго мегапапулярнага выканаўцы знікла з афіш «Славянскага базару»

Алег Віннік і Эліна Івашчанка зніклі з праграмы «Славянскага базару ў Віцебску». Івашчанка прадстаўляла Украіну летась і заняла першае месца ў конкурсе маладых выканаўцаў, а таксама атрымала прэмію Аляксандра Лукашэнкі «Славянская надзея». Пра гэта паведамляюць «Народныя навіны Віцебска». 

Украінскія выканаўцы Віннік і Івашчанка, якія нядаўна прадставілі сумесны трэк «Діаманти», былі заяўлены ў гала-канцэрце ўрачыстага закрыцця фестывалю, аднак цяпер іх у афішы «Славянскага базару» няма. 

Ні ва ўкраінскай прэсе, ні на афіцыйных старонках Алега Вінніка і Эліны Івашчанка ніякіх паведамленняў аб тым, што яны адмовіліся ад выступу ў Віцебску, знайсці не ўдалося.

Інтрыгі дадае той момант, што маладая спявачка ў мінулым годзе брала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў «Віцебск-2020». Пры гэтым яна не толькі заняла першае месца, але і стала лаўрэаткай спецыяльнай прэміі Аляксандр Лукашэнкі «Славянская надзея». А сам Віннік выступаў на фестывалі ў 2018 годзе, выкладаў фота з Віцебска ў сваім інстаграме. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930