Знайсці
23.04.2021 / 20:16РусŁacБел

Мінчук паскардзіўся ў міліцыю на крадзеж, атрымаў штраф за пікет

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска разгледзелі справу аб несанкцыянаваным пікетаванні супраць 31-гадовага Сяргея Есіса, паведамляюць праваабаронцы.

Мінчук прыехаў у РУУС па пытанні крадзяжу двух рэгістрацыйных знакаў. Пры аглядзе машыны супрацоўнік міліцыі заўважыў на лабавым шкле маленькі БЧБ-сцяжок, сцяжок Украіны і маленькую стужачку з чырвоным арнаментам. Міліцыянер склаў на кіроўцу пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаванні «шляхам размяшчэння на лабавым шкле машыны сцяжка памерам прыкладна 10*20».

Судзілі Есіса па скайпе.

Сяргей на судзе распавёў, што ён чатыры месяцы таму набыў машыну, а гэтыя прадметы ўжо знаходзіліся там. Па словах хлопца, ён іх не выкінуў, таму што яны яму не перашкаджалі.

Але суддзя Алена Жывіца ўсё роўна ўгледзела ў дзеяннях мінчука склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 24.23 КаАП і аштрафавала яго на 80 базавых велічыняў (2 320 рублёў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера