Знайсці
23.04.2021 / 20:38РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: веганскія бананавыя мафіны

Пацешце сябе і блізкіх вельмі простымі ў прыгатаванні бананавымі мафінамі. Гэты посны рэцэпт прыйдзецца даспадобы не толькі веганам, але і ўсім аматарам прысмакаў.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

2 вялікія спелыя бананы

50 мл алею

70 г цукру

150 г мукі

2 чайныя лыжкі разрыхляльніку

2 чайныя лыжкі карыцы

50 г разынак ці іншай сушанай садавіны на ваш густ

  1. Расцісніце бананы відэльцам у вялікай місцы, дадайце алей, цукар і перамяшайце да аднароднай масы.
  2. Дадайце муку, разрыхляльнік, карыцу і сушаную садавіну. Перамяшайце ўсе інгрэдыенты.
  3. Выкладзіце цеста ў формы для кексаў. Запаўняйце формы прыкладна на ¾.
  4. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  5. Выпякайце на працягу 25 хвілін.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930