Знайсці
23.04.2021 / 15:56РусŁacБел

У Мінску за палітыку затрымалі 65-гадовага пенсіянера. Кажуць, у яго знайшлі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў

МУС называе яго адміністратарам раённага чата Уручча. 

У кватэры мінчука, сцвярджае міліцыя, знайшлі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў.

«Пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў, правяраецца яго дачыненне да фінансавання пратэстаў», — паведамляе МУС.

«Ён затрыманы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», — адзначаецца ў паведамленні.

Верагодна, затрыманы — гэта Адам Шпакоўскі, да якога 21 красавіка ўварваліся міліцыянты і праводзілі вобшук на працягу шасці гадзінаў, паведамляе spring96.org.

Па афіцыйнай версіі, на мужчыну паскардзіліся суседзі за тое, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай».

Пасля затрыманага павезлі на Акрэсціна, па словах яго сям'і, суд ужо адбыўся і пакараў мужчыну арыштам на 15 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930