Знайсці
23.04.2021 / 15:25РусŁacБел

Аляксей Навальны спыніў галадоўку. Ён галадаў з 31 сакавіка

Адпаведны допіс ад яго імя з'явіўся ў інстаграме, паведамляе meduza.io.

Са слоў Навальнага, за мінулыя тыдні «дзякуючы велізарнай падтрымцы добрых людзей ва ўсёй краіне і ва ўсім свеце» яму ўдалося дамагчыся, што яго двойчы абследаваў кансіліум цывільных дактароў, а цяпер яму аддаюць вынікі і высновы медыцынскіх даследаванняў.

Палітык нагадаў, што дактары, якім ён цалкам давярае, напярэдадні выпусцілі «заяву аб тым, што мы з вамі дамагліся таго, каб я зняў галадоўку». «Ну і — скажу шчыра — іх словы пра тое, што аналізы паказваюць: «Праз мінімальны час лячыць будзе няма каго» — … ммм… здаюцца мне годнымі ўвагі», — адзначыў Навальны.

Палітык таксама сказаў, што яшчэ адным аргументам для спынення галадоўкі стала тое, што ў знак салідарнасці з ім на аналагічны крок пайшлі некалькі іншых людзей.

«Сябры, маё сэрца поўна любові і падзякі да вас, але я не хачу, каб хтосьці з-за мяне адчуваў фізічныя пакуты. Патрабаванне дапусціць да мяне неабходнага доктара я не здымаю — у мяне знікае адчувальнасць участкаў рук і ног, і я хачу зразумець, што гэта і як гэта лячыць, але з улікам прагрэсу і ўсіх абставінаў, пачынаю выхад з галадоўкі. Па правілах гэта зойме тыя ж 24 дні, і, кажуць, гэта нават цяжэй».

Аляксей Навальны галадаў з 31 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера