Знайсці
23.04.2021 / 15:21РусŁacБел

У Расіі сайт «Медуза» ўнеслі ў спіс замежных агентаў

Міністэрства юстыцыі Расіі прызнала выданне «Медуза» СМІ, які выконвае функцыю замежнага агента.

Прызнаваць СМІ замежнымі ў Расіі сталі з 2017 года. Галоўным крытэрыем для атрымання статусу лічыцца замежнае фінансаванне, у тым ліку ад дзяржструктур іншых дзяржаў, міжнародных арганізацый або асобных грамадзян.

У Крамлі тады тлумачылі, што гэтыя меры даюць Расіі магчымасць люстрана адказваць на спробы абмяжоўваць свабоду расійскіх СМІ за мяжой.

У рэестры замежных агентаў — «Голас Амерыкі», «Радыё Свабода», тэлеканал «Настоящее время» ды іншыя.

Усе СМІ-замежныя агенты павінны ставіць адпаведныя пазнакі ў сваіх публікацыях. Праз месяц пасля ўнясення выданне павінна зарэгістраваць юрыдычную асобу ў Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930