Знайсці
22.04.2021 / 20:27РусŁacБел

Санэпідслужба ўсё яшчэ не рэкамендуе мінчанам піць ваду з крана

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска сёння, 22 красавіка, зрабіла адбор проб пітной вады на раённых павышальных помпавых станцыях і 53 сацыяльна-значных аб'ектах Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. Пра гэта інфармуе Тelegram-канал «Мінск. Афіцыйна».

— Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў, пробы вады на некалькіх аб'ектах не адпавядалі нормам па паказчыку «мутнасць» і колькасці жалеза. Улічваючы атрыманыя вынікі даследаванняў, рэкамендуем выкарыстоўваць ў пітных мэтах бутыляваную альбо прывазную ваду. Кантроль якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву Заводскага, Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска, працягваецца, — адзначылі ў санэпідслужбе горада.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930