Знайсці
22.04.2021 / 20:07РусŁacБел

У Мінску армія падвозіць ваду ў школы і садкі пасля новай аварыі

Міністэрства абароны выдзеліла транспарт для падвозу пітной вады ў тыя раёны сталіцы, дзе назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем.

16 аўтацыстэрнаў з 12 вайсковых частак забяспечваюць падвоз больш за 97 т пітной вады мінчукам, у школы, дзіцячыя сады, іншыя ўстановы.

— Аўтацыстэрны курсіруюць з ночы і на працягу ўсяго дня. Падвоз вады працягнецца, пакуль у гэтым будзе неабходнасць, — адзначылі ў Міністэрстве.

Нагадаем, на бягучы момант падвоз вады ажыццяўляюць па наступных адрасах: вул. Драздовіча, 2, вул. Пляханава, 40, вул. Жукоўскага, 5/1, вул. Галадзеда, 73, вул. Асаналіева, 9, 22/3, вул. Чкалава, 16, пр. Ракасоўскага, 50.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930