Знайсці
22.04.2021 / 18:56

Пуцін адказаў на прапанову Зяленскага: У Маскве ў любы час

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адказаў на прапанову кіраўніка Украіны Уладзіміра Зяленскага аб сустрэчы і прапанаваў сустрэцца ў Маскве «ў любы зручны час».

«Што тычыцца прапановы ўкраінскага кіраўніцтва і прэзідэнта Зяленскага — хацеў бы сказаць наступнае. У апошні час дзеючае кіраўніцтва Украіны зрабіла вельмі шмат крокаў, што разбураюць расійска-ўкраінскія адносіны.

Гэта тычыцца шэрагу праблем у двухбаковых адносінах, гэта тычыцца стаўлення да РПЦ і яе разбурэння, спробы разбурэння, гэта тычыцца да рускай мовы і да рускамоўных грамадзян Украіны, і да расійскіх грамадзян, якія пражываюць ва Украіне… Вельмі шмат крокаў, пра якія мы толькі шкадуем.

Калі прэзідэнт Зяленскі хоча пачаць аднаўленне гэтых адносін, мы будзем гэта толькі вітаць. Застаецца пытанне — што хочам абмяркоўваць на гэтай сустрэчы? Калі гаворка ідзе пра абмеркаванне праблем Данбаса, то ў першую чаргу кіраўніцтва Украіны павінна сустракацца з кіраўнікамі «рэспублік» «ЛНР» і «ДНР», а потым вырашаць праблемы з прадстаўнікамі трэціх краін, якой з'яўляецца Расія.

А калі гаворка ідзе аб развіцці двухбаковых адносін, то мы прымем прэзідэнта Украіны ў Маскве ў любы зручны для яго час».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31