Знайсці
22.04.2021 / 18:39РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Крамлі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Мы з вамі ў канцы мінулага года накрэслілі праграму нашых дзеянняў. На канец мінулага года і на гэты год. Мы двойчы сустракаліся ў Сочы. Апошні раз дамовіліся, што сур'ёзна ў Мінску папрацуюць нашы ўрады. Дзякую, Міхаіл Уладзіміравіч прыехаў. Наогул, мы рухаемся сур'ёзна па саюзных праграмах. Памятаеце, з карт пачыналі. Вельмі сур'ёзныя праграмы. Напэўна 26 або 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўрада. Трохі засталося. 2-3 вельмі сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладанне. Так што я з вамі згодны. Мы паволі рухаемся, але ёсць на злобу дня пытанні, якія трэба ўзмацняць. У тым ліку і бяспека, і абарона ў нашай Саюзнай Дзяржаве. Хоць спраўляемся і справімся», — заявіў палітык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930