Знайсці
22.04.2021 / 21:44

Італьянскія даследчыкі навучылі робата Pepper думаць услых

Каб даследаваць працэс прыняцця рашэнняў штучным інтэлектам, даследчыкі з Палермскага ўніверсітэта навучылі робата агучваць свае думкі, калі ён выконвае каманды.

Павялічыць

Фота Pixabay

Навукоўцам удалося навучыць робата Pepper, якога распрацавала кампанія SoftBank Robotics, агучваць свае думкі. Гэта можа быць асабліва карысна, калі робат не ўспрымае нейкую каманду чалавека, бо цяпер Pepper можа сам патлумачыць, чаму ён не можа выканаць тое ці іншае дзеянне, піша The Guardian.

У адным з эксперыментаў Pepper мусіў дапамагчы чалавеку накрыць на стол. Калі навуковец папрасіў робата пакласці сурвэтку справа, што супярэчыць правілам этыкету, Pepper пачаў размаўляць і прыйшоў да высновы, што чалавек памыляецца. Затым ён запытаўся, ці варта яму працягваць дзеянне.

Калі чалавек паўтарыў каманду яшчэ раз, Pepper сказаў, што ён ніколі б не парушыў правілы, але не можа расстроіць чалавека, таму выканае каманду. Пасля гэтага робат паклаў сурвэтку справа ад талеркі.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што робат хутчэй выконвае каманды, калі агучвае свае думкі.

Пакуль што Pepper агучвае свае думкі дзякуючы ўбудаванай у яго вылічальнай мадэлі. Аднак даследчыкі не выключаюць, што хутка з’явіцца робат, які будзе генерыраваць сваё маўленне самастойна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31