Знайсці
22.04.2021 / 20:31

Amazon пачынае распаўсюджваць інавацыйную сістэму аплаты: цяпер можна разлічвацца адным рухам далоні

Кампанія Amazon уводзіць у сваю сетку супермаркетаў Whole Foods біяметрычную тэхналогію аплаты. Пакупнікі змогуць аплачваць тавары шляхам сканавання далоні.

Павялічыць

Фота Washington Post

З дапамогай тэхналогіі Amazon One пакупнік можа паднесці далонь да прылады, што счытвае адбітак, і тым самым хутка здзейсніць аплату ў краме, паведамляе The Washington Post.

Кампанія пачала тэсціраваць гэту тэхналогію яшчэ летась у верасні. Эксперыменты прайшлі паспяхова, і пакупнікі былі задаволеныя магчымасцю плаціць рухам далоні, без неабходнасці даставаць картку, гаджэт ці наяўныя грошы.

Каб пачаць аплачваць тавар далонню, трэба прайсці сістэму рэгістрацыі. Для гэтага ў крамах будуць усталяваныя адмысловыя прылады, якія ствараюць унікальны адбітак далоні з дапамогай камп’ютарнага зроку. Трэба ўсяго толькі прасканаваць абодва бакі далоні некалькі хвілін, каб звязаць адбітак з карткай, а затым можна адразу карыстацца новай тэхналогіяй.

Некаторыя эксперты асцерагаюцца, што пакупнікі рызыкуюць, калі перадаюць свае біяметрычныя звесткі кампаніям. Аднак Amazon пераконвае, што тэхналогія цалкам бяспечная, а сканаванне далоні больш канфідэнцыяльнае, чым іншыя біяметрычныя альтэрнатывы, напрыклад, распазнаванне твару.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31