Знайсці
22.04.2021 / 16:26РусŁacБел

У журналістаў медыякампаніі «Ранак» у Светлагорску прайшлі ператрусы

Раніцай 21 красавіка да работнікаў светлагорскай медыякампаніі «Ранак» Уладзіміра Папова і Андрэя Ліпскага прыйшлі дахаты з ператрусамі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Прыкладна ў гэты ж час супрацоўнікі сілавых структур прыйшлі ў офіс медыякампаніі.

Па выніках ператрусаў канфіскавана камп'ютарная тэхніка, паведамляе БАЖ.

Дзеянні праводзіліся ў межах крымінальнай справы, заведзенай раней.

У жніўні журналісты выказалі сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне, асвятлялі пратэсную актыўнасць у Светлагорску. У верасні ў рэдакцыю прыйшлі супрацоўнікі ДФР, канфіскавалі дакументы і пачалі праверку.

Заснавальнік кампаніі Ігар Кашлікаў з меркаванняў бяспекі вымушаны быў пакінуць Беларусь. Па выніках праверкі, якая працягвалася паўгода, была заведзеная крымінальная справа паводле артыкула аб нясплаце падаткаў. Кампанія аспрэчвае вынікі праверкі ва ўстаноўленым законам парадку.

Зараз медыякампанія «Ранак» працуе ў звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930