Знайсці
22.04.2021 / 15:22РусŁacБел

МАРГ патлумачыў, куды скардзіцца, калі цэны на ваду выраслі

Учора ў паўднёвай частцы Мінска ў выніку аварыі здарыліся праблемы з вадой. У выніку ў крамах расхапалі бутыляваную ваду, а там-сям заўважылі, што і цэны на ваду выраслі.

«Злоўжыванні пры фарміраванні цэн на пітную ваду недапушчальныя», нагадалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

«Улічваючы сітуацыю, якая склалася ў некаторых раёнах горада Мінска з пітной вадой, МАРГ трымае пытанне на асаблівым кантролі. Пітная вада ўключана ў пералік сацыяльна значных тавараў. У сувязі з чым з улікам сітуацыі Міністэрства настойліва рэкамендуе прытрымлівацца ўзроўню гандлёвых надбавак на яе ў памеры, не большым за 30%», — паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Там дадалі, што паведамляць аб значным росце цэн можна праз анлайн-форму. Парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера