Знайсці
22.04.2021 / 14:28РусŁacБел

Украіна паставіла бар'ер беларускім МАЗам

Міжведамасная камісія Украіны па пытаннях міжнароднага гандлю ўвяла абмежаванні на пастаўку з Беларусі грузавога, будаўнічага, пасажырскага і спецыяльнага аўтамабільнага транспарту, піша «Радыё Свабода».

У прыватнасьці, на ўвоз гэтай прадукцыі ўводзіцца мыта ў памеры 35 адсоткаў ад мытнай вартасці пастаўкі. Раней большасць відаў гэтага транспарту пастаўлялася ва Украіну ўвогуле без мыта.

Як паведамілі ў Міжведамаснай камісіі, новыя правілы гандлю набудуць моц праз 10 дзён. Абмежаванні ўводзяцца ў адказ на стварэнне беларускім урадам «штучных бар’ераў для ўвозу з Украіны колавых транспартных сродкаў і няроўных умоў (для ўкраінскіх суб’ектаў гаспадарання. — РС) для ўдзелу ў дзяржаўных закупках».

Украінскі бок лічыць гэтыя беларускія захады парушэннем двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі.

Пад абмежаванні ва Украіне трапілі маторныя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі 10 і больш чалавек; для перавозак грузаў з поршневым рухавіком унутранага згарання агульнай масай, большай за 5 тон, але не большай за 20 тон, і агульнай масай аўтамабіля, большай за 20 тон; грузавыя аўтамабілі для аварыйнага рамонту; аўтакраны; машыны для прыбірання на вуліцах і іншыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930