Знайсці
22.04.2021 / 13:57РусŁacБел

Санслужба па-ранейшаму раіць не піць ваду з крана ў трох раёнах Мінска

У Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім.

Tut.by

Вынікі проб у двух пунктах даследавання не адпавядаюць нормам па паказчыках «мутнасць», «каляровасць», утрыманню жалеза. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі,

Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска з 6.40 да 7.50 22 красавіка праведзены адбор пробаў пітной вады для правядзення лабараторных даследаванняў па паказчыках мікрабіялагічнай і хімічнай бяспекі.

Згодна з вынікамі лабараторных даследаванняў пробы вады з пробаадборнага крана РПНС «Курасоўшчына-1» (вул. Каржанеўскага, 8б), не адпавядаюць па паказчыку «мутнасць» і ўтрыманню жалеза; пробы вады з крана РПНС «Серабранка» (Ракасоўскага, 12/2) не адпавядаюць па паказчыках «каляровасць», «мутнасць» і ўтрыманню жалеза; пробы вады, адабраныя ў камеры пераключэння №5 (вул. Чыжэўскіх), адпавядаюць па ўсіх даследаваных паказчыках.

Санслужба рэкамендуе выкарыстоўваць бутыляваную, альбо прывазную ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930