Знайсці
22.04.2021 / 13:48

Былы гулец зборнай Беларусі стала галоўным трэнерам Паўднёвага Судана па баскетболе

Экс-гулец зборнай Беларусі па баскетболе Ліндсэй Хардынг узначаліла жаночую зборную Паўднёвага Судана.

Павялічыць

Алена Леўчанка і Ліндсэй Хардынг, 2015 год. Tut.by

Пра гэта Хардынг паведаміла ў інстаграме, піша Прэсбол.

Хардынг выступала за зборную Беларусі ў 2015-2018 гадах (яна на клубным узроўні ў той час гуляла за «Курск», а потым за турэцкі «Гелістэрынглер») на пазіцыі плэймейкера, дапамагла нашай камандзе заваяваць пуцёўку на Гульні ў Рыа і глядзелася добра ў зборнай.

Па сканчэнні кар'еры гульца была скаўтам у «Філадэльфіі».

Ліндсэй у кастрычніку 2020 года выступіла ў абарону асуджанай на 15 сутак, былога партнёра па камандзе Алены Леўчанка.

«Алена — выдатны чалавек з вялікім сэрцам. Яна ўсіх любіць. Алена — адна з найлепшых таварышаў па камандзе, якія ў мяне калі-небудзь былі. Я так ганаруся ёю, што яна на правільным баку — гэта застанецца ў гісторыі. Яна за перамены для будучыні Беларусі. Я падтрымліваю яе і людзей, якія хочуць перамен.

У гісторыі маёй краіны тысячы былі арыштаваныя, змагаючыся за перамены. Калі б людзі не змагаліся, я, як цемнаскурая жанчына, не мела б права галасаваць і хадзіць у школу. Людзі змагаліся за мяне, а Алена змагаецца за будучыню Беларусі», — казала тады Хардынг Tribuna.com.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31