Знайсці
22.04.2021 / 13:36

Спектакль па рамане Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве

Новы ўдар цэнзуры па культуры: упраўленне культуры Мінгарвыканкама не выдала гастрольнага пасведчання для спектакля Сучаснага мастацкага тэатра па рамане Сашы Філіпенкі «Былы сын».

Павялічыць

Саша Філіпенка. Фота Надзеі Бужан.

Саша Філіпенка — расійскі пісьменнік беларускага паходжання, жыве ў Маскве. Філіпенка — адзін з самых выдаваных і перакладаных сучасных расійскіх пісьменнікаў, мае ўжо сусветнае імя, а «Былы сын» — кніга, якой ён здабыў вядомасць.

Заяўку на гастрольнае пасведчанне — гэты перажытак таталітарных часоў, які не існуе ў еўрапейскіх краінах — тэатра падаваў у снежні, дагэтуль не атрымаў яго. Генеральны прагон акцёры рэпетавалі на кватэры галоўнага рэжысёра Уладзіміра Вушакава, расказаў ён «Народнай волі». 

«Былы сын» — кніга, напісаная на беларускім матэрыяле.

Філіпенка напісаў у сябе ў фэйсбуку, што прэм'ера спектакля адбудзецца ў Кіеве 19 мая.

У замежжы працуе над сваёй новай кнігай і адзіная беларуска, уганараваная Нобелеўскай прэміяй, — Святлана Алексіевіч. А да нефармальнага «чорнага спісу» забароненых музыкаў дадаўся «J-Mors», канцэрты якога адмянілі ў Гродзенскай вобласці. 

Чытайце таксама:

«У Расіі будзе адбывацца катастрафічнае». Саша Філіпенка прывёз сына ў Мінск і расказвае пра сітуацыю ў Маскве і свае ўражанні ад радзімы

Андрэй Макарэвіч, Парфёнаў, Шаўчук, Вольскі, Дудзінскі прачытаюць услых раман беларускага пісьменніка

«Не ўяўляю навагодні зварот Лукашэнкі». Вялікая гутарка з пісьменнікам Сашам Філіпенкам

Саша Філіпенка на ўручэнні прэміі ў Маскве гаварыў пра зняволеных беларусаў

«450 выпадкаў катаванняў»: пісьменнік Саша Філіпенка напісаў адкрыў ліст Рэнэ Фазэлю

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31