Знайсці
22.04.2021 / 13:33РусŁacБел

Да двух гадоў хіміі: у Беларусі для бяспраўнікаў хочуць увесці крымінальную адказнасць

Адпаведны праект закона прапанаваў Савет міністраў, паведамляе Tut.by.

Згодна з праектам закона «аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», Крымінальны кодэкс прапануецца дапоўніць артыкулам 3172 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання):

1. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, калі гэта дзеянне здзейснена неаднаразова (пакаранне — грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да шасці месяцаў, або арышт з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення).

2. Дзеянне, учыненае асобай, якая раней зрабіла злачынства, прадугледжанае гэтым артыкулам, будзе карацца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

У дакуменце таксама тлумачыцца паняцце неаднаразова. Калі сцісла, то першы і другі раз на працягу года за язду без правоў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 і ч. 2 арт. Далей, калі здзейсніць гэта ж правапарушэнне на працягу года года пасля прыцягнення за паўторнасць — пачынае працаваць паняцце неаднаразова: на першы раз — гэта ч. 1 новага артыкула, на другі — частка 2.

31 студзеня 2018 года ўступілі ў сілу змены ў КаАП. У прыватнасці, яны зрабілі больш жорсткай адказнасць за паўторнае кіраванне транспартным сродкам без правоў. Адпаведная артыкул была дапоўнена такой мерай уздзеяння, як адміністрацыйны арышт (да 15 сутак)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930