Знайсці
22.04.2021 / 12:42РусŁacБел

МАК забараніў спартоўцам станавіцца на калена на Алімпіядзе ў Токіа

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў станавіцца на калена і падымаць кулак падчас летніх гульняў-2020 у Токіа.

Аб гэтым паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Адзначаецца, што жэсты салідарнасці з рухам Black Lives Matter трапляюць пад рэгулямін Алімпійскай хартыі аб забароне палітычнай, рэлігійнай і расавай прапаганды на Гульнях. Спартсменам, якія парушылі правіла, будуць пагражаць санкцыі з боку арганізацыі.

Рух BLM выступае за барацьбу з расізмам і паліцэйскім гвалтам у дачыненні да цемнаскурых. Ён набраў папулярнасць пасля смерці 25 мая мінулага года ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда. З таго часу многія спартоўцы, выходзячы на футбольнае поле, ці спартыўную арэну, становяцца на адно каленаў знак салідарнасці з рухам.

Фота з сайта championat.com

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930