Знайсці
22.04.2021 / 12:19РусŁacБел

Канец вясны: у наступныя дні — снег і парывісты вецер

Прагноз надвор'я на 23-25 красавіка.

У пятніцу будзе халаднаватае надвор'е. Днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, мокры снег. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы.

Днём +6..+12°С. У Мінску да +9°С.

У суботу таксама мокры снег і дождж. Вецер месцамі моцны, парывісты. Уначы -3..+2°С, днём +4..+9°С. У Мінску да +7°С.

На Вербную нядзелю — 25 красавіка — таксама прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы -3..+2°С, днём +3..+9°С. У Мінску да +6°С.

Такое надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера