Знайсці
22.04.2021 / 11:11РусŁacБел

Беларускае мастацтва выцінанкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымала прапанову аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Беларускае мастацтва выцінанкі», паведамляе Мінкульт.

Ініцыятарам падрыхтоўкі адпаведнай прапановы выступіла Міністэрства культуры, па просьбе якога аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам сумесна з установамі культуры і навуковымі арганізацыямі вывучаны і зафіксаваны сучасны стан бытавання мастацтва выцінанкі на тэрыторыі Беларусі.

На сёння ў нашай краіне носьбітамі мастацтва выцінанкі з’яўляюцца каля 100 майстроў, сярод якіх 11 маюць ганаровае званне «Народны майстар Беларусі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера