Знайсці
22.04.2021 / 09:14

На рэдактара «Інтэкс-Прэса» склалі два пратаколы за інтэрв'ю з Ціханоўскай, вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе

Чатыры з паловай гадзіны доўжылася апытанне галоўнага рэдактара баранавіцкай незалежнай газеты Intex-press Уладзіміра Янукевіча ў Баранавіцкім ГАУС 21 красавіка. Складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы і праводзіцца праверка аб распачынанні крымінальнай справы. Прычына — інтэрв'ю з экс-кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, паведамляе БАЖ.

Павялічыць

Скрыншот Reform.by

Уладзіміру Янукевічу прынеслі позву ў рэдакцыю 19 красавіка. Па якой справе, там не было пазначана. У міліцыі высветлілася, што падставай прэтэнзій стала інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, апублікаванае ў нумары газеты 14 красавіка і размешчанае на сайце выдання.

У сувязі з гэтым міліцыя склала два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне заканадаўства аб СМІ па ч. 4 і ч. 5 арт. 23.5 КаАП — на юрыдычную асобу ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» (Уладзімір Янукевіч з'яўляецца дырэктарам гэтага прадпрыемства) і на ІП Янукевіч, які валодае сайтам inteх-press.by.

Больш за тое, Уладзімір Янукевіч даведаўся, што праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы па арт. 361 КК РБ («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Аўтара артыкула Людмілу Сцяцко таксама выклікалі 23 красавіка ў ГУУС у якасці сведкі. Па якой справе ў позве, што міліцыянты перадалі праз галоўнага рэдактара, не пазначана. Вусна міліцыянты гэта таксама не растлумачылі.

15 красавіка дырэктар Выдавецкага дома «Інтэкс-прэс», галоўны рэдактар газеты Intex-press Уладзімір Янукевіч ужо атрымаў за інтэрв'ю з Ціханоўскай папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31