Знайсці
21.04.2021 / 22:17РусŁacБел

Ціханоўская: Мы, беларусы, не адмовімся ад суверэнітэту і незалежнасці

Палітык Святлана Ціханоўская выказалася па актуальных пытаннях беларуска-расійскіх адносін.

«Я заўсёды была з вамі шчырая. Цяперашняя палітычная сітуацыя вельмі трывожная. У найбліжэйшы час мы можам сутыкнуцца з неабходнасцю абараняць сваю незалежнасць. Чалавек, які дзесяцігоддзямі будаваў сабе рэпутацыю «гаранта суверэнітэту», сам стаў прамой пагрозай суверэнітэту. І гэта цалкам на яго адказнасці», — сказала яна.

«Як абраны прадстаўнік беларускага народа заяўляю, што ніякая дадатковая «абарона» з боку Расеі нам не патрэбная. А выдуманая змова з замахам — відавочная правакацыя, каб апраўдаць ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны. Таксама я хачу падкрэсліць, што беларускі народ вельмі цёпла і добрасуседскі ставіцца да Расеі. Прапаную пакінуць адносіны нашых народаў менавіта такімі. Любое рашэнне, якое закранае нацыянальныя інтарэсы, не можа быць прынятае і тым больш ажыццёўлена без волі беларускага народа. Беларускі народ вымушаны змагацца за сваю свабоду, мы ўжо даказалі, што ўмеем за сябе пастаяць. І мы, беларусы, не адмовімся ад суверэнітэту і незалежнасці», — адзначыла палітык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера