Знайсці
21.04.2021 / 20:55РусŁacБел

Па ўсёй Расіі пратэставалі прыхільнікі Навальнага. Затрыманыя сотні чалавек ВІДЭА

У Екацерынбургу, па ацэнках незалежных журналістаў, у сераду пратэставалі 13 тысяч чалавек. У Пермі — каля 8 тысяч. Гэта найбуйнейшыя палітычныя акцыі ў гэтых гарадах з 1991 года. 

Прыхільнікі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў сераду правялі акцыі пратэсту. Яна праходзіць у Маскве і яшчэ некалькіх дзясятках гарадоў Расіі, ад Сібіры і Урала да поўдня і захаду Расіі. Да яе далучацца некалькі гарадоў за мяжой. Арганізатары маскоўскай акцыі падавалі заяўку на ўзгадненне мерапрыемства, аднак ім адмовілі.

Прыхільнікі палітыка патрабуюць дапусціць да яго лекараў. За дзень да пратэстаў Навальнага перавялі ў стацыянар бальніцы ў іншай калоніі Уладзімірскай вобласці, але дактароў да яго так і не пусцілі. Ён працягвае галадоўку.

Акцыі не ўзгодненыя.

Папярэднія акцыі ў падтрымку Навальнага, якія праходзілі сёлета, суправаджаліся масавымі затрыманнямі. Былі распачатыя крымінальныя справы — аб нападзе на паліцэйскіх і аб парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў.

МУС ацаніла колькасць удзельнікаў акцыі ў Маскве ў 6 тысяч чалавек. Па ацэнцы тэлеканала «Дождж», іх каля 10 тысяч.

Расійскія СМІ паведамляюць пра сотні затрыманых.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031