Знайсці
21.04.2021 / 17:31РусŁacБел

На Маладзечаншчыне міліцыя забрала чатырохмесячнае дзіця ў п’яных бацькоў

Ноччу на мабільны тэлефон участковага інспектара міліцыі патэлефанавалі жыхары адной з вёсак Маладзечанскага раёна. Занепакоеныя вяскоўцы распавялі, што па вуліцы ходзяць на выгляд нецвярозыя грамадзяне з грудным дзіцём на руках, паведамляе Рэгіянальная газета.

Па названым адрасе выбылі міліцыянеры, у тым ліку і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС.

У двары прыватнага дома міліцыянеры заўважылі мужчыну і жанчыну з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення — бацькоў дзіцяці. Дзіця было ў доме, ляжала на матрацы ў халодным памяшканні. Малога нібыта даглядала бабуля, якая, як аказалася, таксама была п’яная. У доме назіралася антысанітарыя, дзіцячага харчавання не было.

Міліцыянеры выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, якая шпіталізавала дзіця для абследавання і неабходнай медыцынскай дапамогі.

Інспекцыя па справах непаўналетніх накіравала ў органы апекі адпаведныя звесткі.

Інцыдэнт адбыўся на наступны дзень пасля вызвалення маці з месцаў пазбаўлення волі. Некалькі гадоў таму рашэннем суда жанчыну пазбавілі бацькоўскіх правоў на сына і дачку, таксама яна не раз была абвінавачаная ў бадзяжніцтве, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера